Дураў ліквідуе кампанію Telegram Messenger LLP

На блакаванне месенджара ў Расіі гэта не паўплывае і можа быць звязана з запускам крыптавалюты, мяркуюць эксперты.

Фота РИА Новости

Фота РИА Новости

Павел Дураў падаў заяву аб ліквідацыі кампаніі Telegram Messenger LLP, унесенай у рэестр расійскага Роскомандзора.

 Адпаведны дакумент апублікаваны ў рэестры юрыдычных асоб Вялікабрытаніі.

 Афіцыйных прычынаў для ліквідацыі кампаніі Дураў не назваў.

Павел Дураў не раскрывае юрыдычную структуру сваёй групы, аднак раней ён указваў гэту юрыдычную асобу як асноўную для свайго месенджара.

Менавіта Telegram Messenger LLP з ліпеня 2017 года была ўключана ў расійскі рэестр арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі ў інтэрнэце.

Нагадаем, у красавіку 2018 года Роскомнадзор пачаў блакаваць працу месенджара Telegram у Расіі з-за адмовы даць ФСБ ключы дэшыфравання паведамленняў.

Кіраўнічы партнёр кампаніі «УК «Право и Бизнес» Аляксандр Пахомаў распавёў РБК, што, на яго думку, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра кардынальныя змены структуры бізнесу Паўла Дурава, які акрамя месенджара ўключае ў сябе цэлы шэраг як звязаных, так і не звязаных з ім праектаў, напрыклад, платформу для крыптывалютаў. Згодна з інвестыцыйным мемарандумам, распрацоўшчыкі TON планавалі запусціць платформу да канца 2019 года, інакш яны будуць вымушаныя вярнуць сродкі інвестарам, укладзеныя ў рамках ICO.

Іншы суразмоўца РБК Юрый Брысаў выказаў здагадку, што ліквідацыю Telegram Messenger LLP таксама можна растлумачыць тым, што вясной гэтага года Вялікабрытанія пакіне Еўрасаюз. "Многія кампаніі, скіраваныя на бізнес у Еўрасаюзе, пакідаюць Вялікабрытанію. Адзін з найбольш простых спосабаў спыніць сваю прысутнасць у рэгіёне — добраахвотная ліквідацыя», — растлумачыў ён.

Паводле www.rbc.ru, korrespondent.net