Украінскім маракам у СІЗА не выдаюць лекі

Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу «Прамы» заявіла ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады з правоў чалавека Людміла Дзянісава, піша Белсат.

kerch_moryaki.jpg


Маракі, якіх захапілі расейскія вайскоўцы ў раёне Керчанскага праліва, з пачатку 2019 года застаюцца без лекаў у маскоўскім ізалятары «Матроская цішыня»:
«На жаль, магу казаць пра тое, што з новага года ніякія лекі нашым параненым не прадстаўляюцца. Хоць яны яшчэ маюць патрэбу ў лячэнні, падтрымцы, рэабілітацыі, дзеяннях лекараў. Ёсць такое меркаванне, што іх рыхтуюцца перавезці ў іншае СІЗА – «Лефортава», – сказала амбудсмэн.
Паводле яе, суд над маракамі можа распачацца 15 студзеня.
25 лістапада 2018 года расейскія вайскоўцы ля берагоў Крыму пратаранілі, абстралялі і захапілі ўкраінскія катары «Бярдзянск» і «Нікопаль» і буксір »Яны Капу«, якія накіроўваліся з Адэсы ў Марыупаль праз Керчанскую пратоку. Пасля нападу расейскія суды ў Крыме арыштавалі 24 украінскіх вайскоўцаў. Трое з іх падчас атакі атрымалі раненні. Украінскім вайскоўцам прадʼявілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 322 КК РФ (незаконнае перасячэнне мяжы), ім пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.