У Маскве склалі мапу сметніц, дзе можна пахарчавацца
Маскоўскія фрыганы — людзі, якія з ідэйных меркаваньняў не купляюць ежу,
а спажываюць яе лішкі са сьметніц — склалі карту звалак, зь якіх можна
паесьці, піша «Маскоўскі камсамолец». Гаворка ідзе пра месцы, куды
трапляе ежа са скончаным тэрмінам прыдатнасьці з маскоўскіх
супэрмаркетаў, піша Свабода.
Цяпер на мапе каля 30 кропак, і яна папаўняецца. Плян знаходзіцца ў адкрытым доступе.
Паводле фрыганаў, многія прадуктовыя сеткі наўмысна псуюць выкінутую ежу, каб яе ня бралі бясплатна. У асноўным, так паступаюць крамы эканом-клясы. Таму на тое, каб знайсьці добрую кропку зь неатручанай ежай, фрыганы марнуюць нямала сіл.
Яны запэўніваюць, што нядаўна пратэрмінаваная ежа цалкам прыдатная для ўжываньня. Таксама фрыганы адзначаюць, што ў Расеі часта лепяць тэрміны прыдатнасці на тавары, якія яго ня маюць або могуць захоўвацца значна даўжэй. Гаворка, напрыклад, пра мёд і кансэрвы ў бляшанках.
Фрыганы — людзі, якія з ідэйных меркаваньняў сілкуюцца зь сьмецьцевых бакаў. Яны лічаць, што гараджане выкідваюць занадта шмат добрых прадуктаў, таму ўжываюць тое, што ня зьелі іншыя.