На мяжы сур’ёзна паранены польскі паліцэйскі

Супрацоўнік паліцыі атрымаў раненне падчас сутыкнення з мігрантамі на мяжы з Беларуссю, паведамляе паліцыя Польшчы.

screenshot_2_6.jpg


«На жаль, у выніку нападу натхнёных беларускім бокам людзей сур'ёзна пацярпеў адзін з паліцэйскіх, яму цяпер аказваюць дапамогу, машына хуткай дапамогі вязе яго ў бальніцу. Верагодна, адбыўся пералом костак чэрапа пасля ўдару нейкім прадметам» — цытуе паведамленне REFORM.by.

Нагадаем, сёння, 16 лістапада, сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася: мігранты спрабуюць атакаваць мяжу пры дапамозе камянёў і бярвення, у адказ польскія памежнікі ўжылі слёзацечны газ і вадамёты.