НАК «Нафтагаз Украіны» падала пазоў у Стакгольмскі арбітраж
Нацыянальная акцыянерная кампанія «Нафтагаз Украіны» падала пазоў у Арбітражны інстытут пры Гандлёвай палаце Стакгольма. Кампанія патрабуе ўстанаўлення справядлівай і рынкавай цаны на газ, які ААТ «Газпром» пастаўляе ў Украіну.
У пазове таксама ўтрымліваецца патрабаванне спагнаць з ААТ «Газпром» пераплаты за газ, які расійскі манапаліст пастаўляў НАК «Нафтагаз Украіны» з 2010 года. Паводле ацэнак Кампаніі такая пераплата складае 6 млрд. дол. ЗША, гаворыцца на афіцыйным сайце.
Раней «Газпром» падаў пазоў у Стакгольмскі арбітраж на 4,5 млрд даляраў да «Нафтагазу Украіны». Падача пазову, як заявілі ў кампаніі, звязана з невыкананнем
«Нафтагазам» сваіх абавязацельстваў па кантракце, заключанага ў 2009 годзе, і адсутнасці з яго боку плацяжоў.
А 9-й раніцы панядзелка паводле кіеўскага часу «Газпром» перавёў «Нафтагаз» на рэжым перадаплаты паставак газу, што фактычна азначае спыненне падачы паліва ва
Украіну.