«Газпром» перавёў Украіну на перадаплату

У Расіі налічылі Украіне 4,5 млрд. даляраў «доўгу» за газ.



ua_ru_gas.jpg

«Газпром» перавёў Украіну на перадаплату паставак расійскага газу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі кампаніі.
«Сёння з 10.00 паводле маскоўскага часу (09:00 па Мінску) «Газпром», у поўнай адпаведнасці з дзеючым кантрактам, перавёў НАК «Нафтагаз Украіны» на перадаплату паставак газу», — гаворыцца ў паведамленні.
Расія звінавачвае «Нафтагаз Украіны» ў неплацяжах. Сцвярджаецца, што пратэрмінаваная запазычанасць кампаніі за пастаўлены расійскі газ складае 4,458 млрд даляраў: 1,451 млрд даляраў за лістапад-снежань 2013 года і 3,007 млрд даляраў — за красавік-май 2014 года.
Украіна пярэчыць: цана на газ няўзгодненая, выстаўленая пастаўшчыком аднабакова. Не будзе плацяжоў, пакуль не будзе вызанчная цана на газ.
«З сённяшняга дня ўкраінская кампанія атрымлівае расійскі газ толькі ў аплачаных аб'ёмах», — гаворыцца ў паведамленні.
Расійская дэлегацыя 15 чэрвеня позна ўвечары пакінула газавыя перамовы, якія працягваліся каля трох гадзін у Кіеве.
Імавернасць перакрыцця газу ў такой сітуацыі вельмі высокая.
nn.by