Расія цалкам спыніла пастаўкі газу ва Украіну
Застаўся толькі аб'ём транзіту газу, які ідзе ў еўрапейскія краіны

Пра гэта на пасяджэнні Кабінета Міністраў паведаміў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Продан.
"На сённяшні дзень мы маем паведамленне аб памяншэнні да нуля паставак газу ва Украіну", - сказаў ён.
Па словах Продана, застаўся толькі аб'ём транзіту газу, які ідзе ў еўрапейскія краіны.