Украіна правядзе дэмаркацыю мяжы з Расіяй у аднабаковым парадку
Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (СНБА) прыняў рашэнне ўсталяваць інжынерныя збудаванні для абароны мяжы Украіны з Расіяй.
Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта сказаў сакратар СНБА Андрэй Парубій на брыфінгу для прэсы.
«Прынята рашэнне аб будаўніцтве інжынерных збудаванняў уздоўж нашай мяжы і неадкладныя меры для разведкі адносна нейтралізацыі дыверсантаў, якія праходзяць на тэрыторыю
Украіны», – падкрэсліў Парубій.
Паводле яго, СНБА даручыў Кабінэту міністраў арганізаваць аднабаковую дэмаркацыю расійска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы, забяспечыць яе належным інжынерна-тэхнічным уладкаваннем у адпаведнасці з
існуючым узроўнем пагроз нацыянальнай бяспецы.
Парубій патлумачыў, што плануецца забяспечыць ахову на ўсіх участках расійска-ўкраінскай мяжы, а не толькі там, дзе ўсталяваныя прапускныя пункты.
Парубій не адказаў на пытанне, ці ідзе гаворка ў дадзеным выпадку аб праекце абароны мяжы, прапанаваным кіраўніком Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Ігарам Каламойскім.
Паводле Парубія, СНБА прыняў рашэнне, што гэтае будаўніцтва павінна быць прафінансаванае з дзяржаўнага бюджэту, але перад гэтым Кабінэт міністраў павінен распрацаваць план і графік будаўніцтва.
Ён патлумачыў, што Украіна пачала абараняць украінска-расійскую мяжу равамі, але не паспела гэта зрабіць на тэрыторыі Луганскай вобласці. «Але цяпер гаворка ідзе пра больш складаныя і пра
больш фундаментальныя інжынерныя збудаванні, будаўніцтва якіх павінен прафінансаваць Кабінет міністраў за сродкі бюджэту, і таксама памежныя службы павінны аформіць праект, які будзе
разглядацца», – сказаў Парубій, дадаўшы, што прэзідэнт даў даручэнне рэалізаваць гэтыя мерапрыемствы ў максімальна кароткія тэрміны.
УНІАН