NАТO: Лукашэнка ставіць у небяспеку жыцці мігрантаў
Паўночнаатлантычны альянс салідарны з Польшчай і краінамі Балтыі ў канфлікце з Беларуссю і правядзе кансультацыі з саюзнікамі. Пра гэта заявіў генеральны сакратар NАТO Енс Столтэнберг, піша www.dw.com.
Генеральны сакратар NАТO
Енс Столтэнберг рэзка асудзіў дзеянні кіраўніка Беларусі, які выкарыстоўвае
бежанцаў у якасці інструмента ў канфлікце з Еўрапейскім Саюзам. Рэжым Лукашэнкі
"падвяргае рызыцы жыцці мігрантаў", заявіў Столтэнберг у аўторак, 16
лістапада, у Бруселі.
Паўночнаатлантычны альянс выказвае салідарнасць з Польшчай, Латвіяй і Літвой і правядзе кансультацыі з усімі краінамі-чальцамі ў сувязі з гэтым крызісам, падкрэсліў генеральны сакратар перад сустрэчай з міністрамі абароны краін ЕС. Сярод тэмаў сустрэчы, акрамя крызісу на мяжы Польшчы і Беларусі, называецца павелічэнне канцэнтрацыі расійскіх войскаў каля мяжы з Украінай.
Раней у той жа дзень Міністэрства абароны Польшчы паведаміла пра напады мігрантаў на польскіх вайскоўцаў, якія ахоўваюць памежны пераход у Кузніцы. Паводле звестак польскага боку, мігранты атрымалі ад беларускіх сілавікоў светлашумавыя гранаты і пачалі кідаць іх у польскіх вайскоўцаў. "Сённяшняя атака праводзіцца пад строгім кантролем супрацоўнікаў беларускіх службаў", — заявіла Мінабароны. Служба памежнай аховы Польшчы паведаміла, што за мінулыя суткі было больш за пра 200 спробаў мігрантаў перайсці мяжу з боку Беларусі.