Нямецкія пілоты зноў страйкуюць

Гэтым разам забастоўка будзе працягвацца 35 гадзінаў. 



9041.jpg

Пасажыры нямецкай авіякампаніі "Lufthansa Group" зноў прымушаны браць пад увагу ўскладненні, звязаныя з чарговым страйкам пілотаў авіялініяў.

Пачатак забастоўкі запланаваны на 13.00, але ейныя наступствы адчуваліся ўжо раней. Каб пазбегнуць хаосу на аэрадромах, авіякампанія яшчэ ўчора адклікала частку рэйсаў.

Агулам падчас усяго страйку, які будзе доўжыцца 35 гадзін, будуць адмененыя больш за 1400 рэгулярных рэйсаў.

Гэтым разам страйк закране, галоўным чынам, унутраныя і міжнародныя рэйсы. Міжкантынентальныя – будуць праходзіць нармальна.

Сітуацыя павінна ўнармавацца ў сераду раніцай.

Нямецкія пілоты страйкуюць у абарону сваіх пенсійных прывілеяў.

 

www.radyjo.net