Новаабраны прэзідэнт Латвіі прадстаўляе "зялёных" і сялянаў

На папярэдней пасадзе новы прэзідэнт Латвіі Райманд Веёніс працаваў міністрам абароны.



raimondas_vejuonis_68146994.jpg

Райманда Веёніса, якога на пасаду прэзідэнта высунуў Саюз "зялёных" і сялянаў, сёння пасля пяці тураў галасавання абраў нацыянальны Сейм.

Канкурэнтамі Веёніса былі суддзя Еўрапейскай супольнасці Эгілс Левітс, а таксама лідар апазіцыйнага Аб'яднання рэгіёнаў Латвіі Мартынш Бондарс ды дэпутат рускамоўнай партыі "Согласие" Сяргей Далгаполаў.

Цяперашні прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзінш у выбарах удзелу не прымаў, на сваёй пасадзе ён прабыў адзін тэрмін.