Падтрымаць беларускі народ у барацьбе супраць дыктатарскага рэжыму
Беларуска-амерыканскае задзіночанне і беларусы Нью-Ёрку правялі мітынг
перад будынкам Арганізацыі Аб'яднаных нацый у сувязі з пачаткам 75-й
Генеральнай асамблеі ААН.
![unnamed_188_logo.jpg unnamed_188_logo.jpg](/img/v1/images/unnamed_188_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларусь з'яўляецца адной з краін-заснавальніц ААН і сёння ёй патрэбна дапамога міжнароднай супольнасьці і ААН у тым ліку ў барацьбе супраць дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі.
На мітынгу прамаўлялі Зянон Пазьняк, Сяргей Сарагавец, Уладзімір Цяліца і і іншыя. Ад імя украінскай дыяспары выступілі Людміла Хомчанка і Стэфанія Гнатэнка, ад імя расейскай апазіцыйнай арганізацыі "Freedom in Russia" — Юлія Запарожцава.
![salid.jpg salid.jpg](/img/v1/images/salid.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Асноўнымі тэзісамі выступаў былі: падтрымка беларускага народа ў ягонай барацьбе супраць дыктатарскага рэжыма; прыцягненьне ўвагі міжнароднай супольнасьці; неабходнасць пашырэння выкарыстання беларускай мовы; звароты да амерыканскіх ўладаў; патрабаваньне спыніць гвалт народа лукашэнкаўскімі бандытамі. Падчас мітынгу быў прыняты зварот ад амерыканскіх беларусаў, які быў дасланы да Арганізацыі Абьеднаных нацый.