Парашэнка патрабуе ад Расіі закрыць мяжу на ўсходзе з Украінай
Закрыццё мяжы з Расіяй прывядзе да ўстанаўлення міру ва Украіне, заявіў прэзідэнт.
![russian_tanks_on_the_border.jpg russian_tanks_on_the_border.jpg](/img/v1/news/full/russian_tanks_on_the_border.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка запатрабаваў ад Расіі закрыць расійска-ўкраінскую мяжу, пра гэта ён заявіў на сумеснай з прэм'ер-міністрам Аўстраліі Тоні Эбатам прэс-канферэнцыі ў рамках
дзяржаўнага візіту ў Аўстралію.
«Калі ласка, выведзіце войскі з маёй тэрыторыі», — сказаў ён, звяртаючыся да Расіі.
Таксама ён адзначыў, што, калі будзе закрыта мяжа, «то на працягу аднаго, двух, трох тыдняў ва Украіне запануюць мір і стабільнасць».
«Хачу растлумачыць, што Украіна вядзе вайну не толькі за сваю незалежнасць, не толькі за тэрытарыяльную цэласнасць. Мы вядзем вайну за свабоду, дэмакратыю і мір»,
— сказаў Парашэнка.
Паводле яго слоў, «увесь цывілізаваны свет, Еўрасаюз, Аўстралія, Канада, ЗША, Японія — увесь свет выступае сумесна з Украінай».
Прэзідэнт Украіны прыбыў у Аўстралію 10 снежня. У ходзе візіту Пётр Парашэнка наведае Мэльбурн, Сіднэй і Канбэру. Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, Парашэнка правядзе сустрэчы з
генерал-губернатарам Аўстраліі Пітэрам Косгроўвам і з членамі аўстралійскай рабочай групы, якія расследуюць прычыны катастрофы Боінга 777.
У праграме візіту ў Пятра Парашэнкі намечаны сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Аўстраліі, у ходзе якіх плануецца абмеркаванне перспектыў інвеставання ва ўкраінскую эканоміку. Бакі
закрануць і супрацоўніцтва ў сферы ядзернай энергетыкі, у прыватнасці абмяркуюць магчымасць паставак урану з Аўстраліі.