Леанід Кучма: Сустракацца ў Мінску ў бліжэйшыя дні няма сэнсу

Другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма не бачыць мэтазгоднасці ў правядзенні ў бліжэйшыя дні сустрэчы кантактнай групы па сітуацыі на Данбасе.



kuczma2.jpg

«Ва ўмовах, калі другі бок не можа забяспечыць рэжым спынення агню, не лічу гэтую сустрэчу мэтазгоднай», — сказаў ён у сераду ў інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».
«Хай яны пакажуць, што на справе хочуць міру, а не вайны, што яны цалкам кантралююць свае ўзброеныя фарміраванні», — падкрэсліў ён.
Л.Кучма нагадаў, што ўкраінскі бок прапаноўваў правесці сустрэчу ў Мінску 9 снежня, адначасова з абвяшчаннем «дня цішыні» на Данбасе, але гэтая прапанова не была прынята па невядомых прычынах.
«Украінскі бок будзе гатовы да наступнай сустрэчы пры поўным спыненні агню», — сказаў ён.
Раней планавалася, што чарговая сустрэча кантактнай групы па Данбасу з удзелам Л.Кучмы, прадстаўнікоў АБСЕ і непрызнаных ДНР і ЛНР павінна была адбыцца ў Мінску ў канцы гэтага тыдня.
interfax.com.ua