У Адэсе ўзарвалі валанцёрскі пункт дапамогі байцам АТА
Сёння ноччу ў Адэсе невядомыя ўзарвалі бізнэс-цэнтр, які знаходзіўся на вуліцы Краснова непадалёк ад будынка адэскай турмы.
![terakt_u_adesie.jpg terakt_u_adesie.jpg](/img/v1/news/full/terakt_u_adesie.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведамляюць у сацыяльных сетках, выбухам была знішчана частка будынка дзе знаходзіўся валанцёрскі цэнтр дапамогі войскам АТА, які курыравала адна з арганізацый майдана.
Інфармацыю, што узарваны менавіта валанцёрскі пункт пацвердзіла адэскі валанцёр Далія Севярын, якая напісала ў сябе ў Фэйсбуку: «Усё вельмі дрэнна».
Грукат быў вельмі моцным. Яго чулі жыхары Таірава, Чаромушкаў, Фантана, некаторых раёнаў Малдаванкі, Слабодкі і цэнтра горада.
На месцы працуюць супрацоўнікі міліцыі і ратавальнікі, месца здарэння ачэпленае. Па папярэдніх дадзеных пацярпелых няма. У сетцы апублікавалі першыя фота інцыдэнту.
info-center.od.ua