Парашэнка абяцае, што Украіна атрымае бязвізавы рэжым да 24 лістапада

Украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка абяцае, што Украіна атрымае бязвізавы рэжым да 24 лістапада, калі ў Бруселі адбудзецца саміт Украіна — ЕС.

3_ukraina_es.jpeg


Пра гэта ён заявіў у інтэрв′ю ўкраінскім тэлеканалам. 

Назіральнікі ў Кіеве падкрэсліваюць, што на пазіцыю Еўрасаюза відавочна не паўплывала іміграцыйная крыза апошніх гадоў. 

Вось як каментуе імавернае скасаванне візавага рэжыму з Еўрасаюзам палітолаг Сяргей Таранаў

— Калі ў гэты надзвычай складаны для Еўропы час еўрапейцы ўхваляць рашэнне пра скасаванне візавага рэжыму з Украінай, гэта будзе сведчаннем таго, што яны вераць ва Украіну, вераць, што тут будзе і эканамічны рост і паўстане грамадзянская супольнасць. 

Нагадаем, што яшчэ 20 красавіка Еўрапейская камісія прапанавала Еўрапарламенту і Радзе Еўрасаюза адмяніць візы для ўкраінцаў.


 Беларускае Радыё Рацыя