Украіна. Сайт е-дэкларацый не вытрымаў нагрузкі
З-за вялікай колькасці запытаў нестабільна працуе ўкраінская сістэма электроннага дэкларавання.
Афіцыйны вэб-сайт Нацыянальнага агенцтва па пытаннях прадухілення карупцыі (НАЗК) працуе нестабільна з-за вялікай колькасці запытаў. Пра гэта арганізацыя піша на сваёй старонцы ў Facebook.
"Афіцыйны сайт Нацыянальнага агенцтва (nazk.gov.ua) працуе нестабільна з-за вялікай колькасці запытаў. Толькі на працягу апошніх сутак сістэмай было зафіксавана за 3,8 мільёна запытаў", — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што на сёння колькасць запытаў у гадзіну складае больш за 200 тысяч. Цяпер праводзяцца работы па пашырэнні прапускной здольнасці фізічных каналаў сувязі і павелічэнне вылічальнай магутнасці сервернага абсталявання (віртуальнай інфраструктуры) афіцыйнага сайта НАЗК.
Нагадаем, тэрмін падачы электронных дэкларацый заканчваецца 31 кастрычніка.
Па стане на 23 кастрычніка электронныя дэкларацыі падалі амаль 22 тысячы чыноўнікаў, з іх 31 — народны дэпутат.
У РПР адзначылі, што па стане на 9:00 17 кастрычніка на сайце НАЗП было толькі 8333 е-дэкларацый, шэсць з якіх падалі народныя дэпутаты.
Паводле tsn.ua