Пасля захопу расійскімі войскамі ЧАЭС, у Чарнобыльскай зоне зафіксаваная падвышаная радыяцыя
У Чарнобыльскай зоне зафіксавана перавышэнне кантрольных узроўняў радыяцыі. Аднак з-за захопу станцыі расійскімі вайскоўцамі немагчыма даведацца аб прычынах змены радыяцыйнага ўзроўню.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на старонцы Дзяржаўнай
інспекцыі ядзернага рэгулявання Украіны ў Facebook.
"Даныя аўтаматызаванай сістэмы радыяцыйнага маніторынгу зоны адчужэння, якія даступныя ў анлайн-рэжыме, сведчаць аб перавышэнні кантрольных узроўняў дозы гама-выпраменьвання (чырвоных кропак) на значнай колькасці", — гаворыцца ў паведамленні.
У той жа час адзначаецца, што пакуль немагчыма ўсталяваць прычыны змены радыяцыйнага фону ў зоне адчужэння з-за захопу станцыі і бою на гэтай тэрыторыі.
Паводле www.unian.net