Вайскоўцы Расіі едуць па Кіеву на грузавіках УСУ (дапоўнена)
Расійскія вайскоўцы выкарыстоўваюць украінскую тэхніку і форму, каб прарвацца ў тыл
Расійскія вайскоўцы захапілі два грузавікі Узброеных сіл
Украіны і едуць з Абалоні ў цэнтр горада, за імі ідуць расійскія аўтамабілі.
Пра два захопленыя аўтамабілі УСУ, што едуць у цэнтр Кіева, паведамляе ў пятніцу, 25 лютага, намеснік міністра абароны Ганна Маляр.
"Расійскія вайскоўцы захапілі два аўтамабілі ВСУ, пераапрануліся ў форму ўкраінскіх ваенных і на хуткасці рухаюцца ў цэнтр Кіева з боку Абалоні. За імі ідзе калона расійскіх вайсковых грузавікоў. Яны абавязкова будуць абясшкоджаныя", — напісала Маляр.
Пазней стала вядома, што дыверсанты ў Кіеве, пераапранутыя ў форму ўкраінскіх вайскоўцаў, на захопленай тэхніцы былі знішчаныя. пра гэта паведаміла Мінабароны Украіны.
Як паведамляюць у МУС Украіны, сёння расійскія войскі паспрабуюць атакаваць Кіеў.
Паводле korrespondent.net