Патокі нелегальных мігрантаў з Беларусі дасягнулі гістарычнага максімуму
Пра гэта распавяла прэм'ер-міністр Літвы Інгрыд Шыманітэ.
Заява прагучала на сустрэчы з канцлерам Аўстрыі Себасцьянам Курцам. Аўстрыйскі лідар заклікаў правесці ў Беларусі «свабодныя і справядлівыя прэзідэнцкія выбары», а таксама «неадкладна вызваліць журналіста [Рамана Пратасевіча], затрыманага пасля прымусовай пасадкі самалёта», паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, тыдзень таму міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ заявіла, колькасць нелегальных мігрантаў з Беларусі за 5 месяцаў 2021 года была ў два разы больш, чым за ўвесь 2020-ы. Выступаючы ў канцы траўня ў парламенце, Лукашэнка звярнуўся да краін Захаду са словамі: «Мы спынялі наркотыкі і мігрантаў — цяпер будзеце самі іх ёсць і лавіць».