Польшча адмовілася арыштоўваць Паляньскага
Вядомы кінарэжысёр Раман Паланскі на падставе запыту з ЗША быў затрыманы, але неўзабаве яго адпусцілі.

Польшча не задаволіць запыт Дзярждэпартамэнту ЗША і не выдасць амерыканскаму правасуддзю вядомага кінарэжысёра Рамана Паланскага.
Сёння раніцай Паланскі самастойна прыйшоў у пастарунак паліцыі ў Кракаве. Пасля затрымання ён паабяцаў выканаць усе патрабаванні уладаў, таму яго вызвалілі з-пад варты, паведаміў прэс-сакратар міністэрства юстыцыі Матвуш Мартынюк.
Пасля допыту ў пракуратуры яму было паведамлена, што ён можа без праблем перамяшчацца па Польшчы. У МУС адзначылі, што амерыканскі бок яшчэ не перадаў фармальны запыт на экстрадыцыю. Раман Паланскі абвінавачваецца ЗША ў згвалтаванні 13-гадовай Саманты Геймэр ў 1977 годзе.