Дзень Усіх Святых у Слоніме
Супрацоўнікі польскага консульства ў Гародні ўшанавалі жаўнераў у Слоніме.

У Дзень Усіх Святых, 1 лістапада, у Слоніме пабывалі супрацоўнікі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні.
На старэйшых слонімскіх могілках, якія знаходзяцца на Ружанскай вуліцы, яны ўсклалі вянкі да мемарыяльнага знаку, прысвечанага загінулым воінам Першай сусветнай вайны, а таксама каля памятнага знаку польскім жаўнерам, якія загінулі ў Слоніме ў 1919–1921 гадах у змаганні з Чырвонай Арміяй.
Супрацоўнікі консульства запалілі дзесяткі знічоў на магілах загінулых жаўнераў і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.
Супрацоўнікі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні падобныя акцыі правялі ў Ваўкавыску, Зэльве і іншых гарадах Гарадзеншчыны.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя