Святар са Слонімшчыны падтрымаў малазабяспечаную сям’ю
Па сваёй ахвоце настаяцель храма Нараджэння Хрыстова вёскі Паўлава на Слонімшчыне Алег Пачкоўскі і яго жонка — матушка Ксенія — вырашылі зрабіць падарункі малазабяспечанай маладой сям’і з сваёй мясцовасці.

Пара, якая чакае дзіця, як даведаўся бацюшка, мае цяжкасці з набыццём неабходных рэчаў і прыладаў для немаўляці, якое хутка з’явіцца на свет, паведамляе eparhia.by.
29 кастрычніка святар і яго жонка прыехалі да сваіх вернікаў з падарункамі – дзіцячай вопраткай і спальнай бялізнай. Падарункі сям’і, якая не мае магчымасці набыць усё гэта ў патрэбнай колькасці, прыйшліся вельмі дарэчы. Не менш важным стаўся для маладой сям’і і сам факт праявы з боку святара цяпла і падтрымкі.