ЗША дапамогуць украінскай арміі навучаннем і высокімі тэхналогіямі
ЗША будуць навучаць ўкраінскіх ваенных і пастаўляць Украіне высокія тэхналогіі, якія павінны дапамагчы вайскоўцам ў Данбасе абараніць сябе, паведаміў амбасадар ЗША ў Украіне Джэфры Пайетт.

«Незалежна ад таго, што будзе адбывацца з мінскімі дамовамі, украінскай арміі трэба павышаць свой прафесіяналізм і ўдасканальваць сродкі для таго, каб быць здольнымі эфектыўна абараняць сваю тэрыторыю напярэдадні вельмі хуткіх зменаў у плане бяспекі. Перад вашымі сіламі бяспекі стаяць два выклікі: неабходнасць ўнутранага ачышчэння ад карупцыі ўнутры саміх структур і асобна стаіць задача выпрацоўкі адэкватнага адказу на прысутнасць Расіі, якая прадэманстравала сваю непрымірымую ваяўнічасць і поўную непавагу да міжнародна прызнаных межаў Украіны», — сказаў дыпламат у інтэрв’ю «Украінскай праўдзе».
Ён нагадаў, што ЗША далі прылады начнога бачання, наборы першай меддапамогі, бронекамізэлькі, ваенныя сухпайки для задавальнення кароткатэрміновых патрэб павышэння баяздольнасці ўкраінскіх вайскоўцаў.
«Але мы таксама распрацавалі і больш доўгатэрміновыя праграмы дапамогі, якія накіраваны, перш за ўсё, на перанавучанне, павышэнне прафесіяналізму ўкраінскіх вайскоўцаў, каб стварыць тое, чаго прэзідэнт Парашэнка сказаў, што вельмі хоча, — войска, пабудаванае па стандартах НАТА. І мы будзем таксама пастаўляць высокія ваенныя тэхналогіі, якія павінны дапамагчы войскам, якія ваююць на ўсходзе абараніць сябе. Уключаючы, напрыклад, супрацьмінамётныя радыёлакацыйныя радарныя сістэмы, якія мы будзем пастаўляць персаналу разам з навучаннем, як імі карыстацца, у бліжэйшыя месяцы», — паведаміў Пайетт.
Пры гэтым ён адзначыў, што рэформа ўкраінскай арміі — гэта шматгадовы праект. «Мы будзем дапамагаць, і многія нашы партнёры па НАТА будуць дапамагаць. Але гэта ўсё — адзін з складнікаў больш маштабнай задачы агульнанацыянальнага абнаўлення», — падкрэсліў Пайетт.