ЦВК Украіны засталося палічыць паўпрацэнта пратаколаў — лідэры тыя ж

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 99,5% электронных пратаколаў участковых камісій на выбарах у Вярхоўную Раду.



vib_ukr_logo.jpg

У лідэрах па-ранейшаму «Народны фронт» з 22,16%, у «Блока Пятра Парашэнкі» — 21,82%, «Самапоміч» — 10,99%, «Апазіцыйны блок» — 9,4%, «Радыкальная партыя» Алега Ляшко — 7,44% і «Батьківщіна» — 5,68%. «Свабодзе» для праходжання 5-працэнтнага бар’еру не хапае 0,29%, — цяпер у яе 4,71%.

У цэлым апрацавана 15 міліёнаў 695 тысячаў 357 бюлетэняў.

Укрінформ