Польшча збіраецца адправіць гуманітарную дапамогу Данбасу

Польшча 17 снежня збіраецца адправіць на ўсход Украіны каля 40 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай



poland_450.jpg

Польскі бок, як чакаецца, даставіць прадукты і рэчы першай неабходнасці. Прыбыццё гуманітарнага канвою на ўсход Украіны чакаецца да свята Божага Нараджэння (25 снежня). Дапамога прызначана не толькі для пацярпелых грамадзян Украіны, але і жыхароў краіны польскага паходжання, паведамляе ТАСС са спасылкай на Польскае агенцтва друку..

Раней у Польшчы арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі суайчыннікаў за мяжой, заклікалі ўрад краіны рэпатрыяваць этнічных палякаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі усходу Украіны. Усяго колькасць такіх рэпатрыянтаў фонд «Свабода і дэмакратыя» у Луганскай і Данецкай абласцях ацэньвае ў некалькі тысяч чалавек.

12 снежня гуманітарная дапамога ў Данбас прыбыла з Расіі. У Данецк прыехалі 50 грузавікоў з прадуктамі харчавання, абсталяваннем і матэрыяламі для забеспячэння сацыяльных аб’ектаў. Яшчэ 80 аўтамабіляў даставілі аналагічныя грузы ў Луганск. Агульная вага гуманітарнай дапамогі склаў 1,2 тысячы тон.