Польшча. За нелегальную елку — 1250 еўра штрафу
У Польшчы за нелегальную вырубку дрэва, у тым ліку елкі, пагражае да 1250 еўра штрафу альбо да 5 гадоў пазбаўлення свабоды.
У Польшчы за нелегальную вырубку дрэва, у тым ліку елкі, пагражае да 5 тысяч злотых штрафу (гэта 1250 еўра) альбо да 5 гадоў пазбаўлення свабоды. Пра гэта нагадвае польскае прадпрыемства “Дзяржаўныя лясы” напярэдадні Калядаў ды Новага года. Акрамя таго, што лясы патрулююць егеры ды ўласная ахова прадпрыемства, лясніцтвы пачалі супрацу з паліцыяй, якая павялічыла колькасць патрулёў у раёне лясных масіваў.
У фірме “Дзяржаўныя лясы” нагадваюць, што плануючы зэканоміць 30 злотых (прыкладна 10 даляраў) — бо столькі ў сярэднім легальна каштуе елка — можна страціць больш за 1 тысячу еўра, калі з украдзеным з лесу дрэўцам зламысніка зловяць праваахоўнікі.