Польшча. Былы амапавец — пад суд
Яму пагражае 10 гадоў турмы за злачынствы камуністычных часоў.

Абвінавачанне падрыхтаваў Інстытут нацыянальнай памяці. 67-гадовы Антоні М. з Каліша, былы міліцыянт, абвінавачваецца ў так званым "камуністычным злачынстве". Яму інкрымінуецца адзін эпізод з 1971 года. Міліцыянт абвінавачваецца ў жорсткім збіцці грамадскага актывіста за сатырычныя песні пра б. лідарах СССР і ПНР. У выніку збіцця актывіст Лешак Г. стаў калекам.
Абвінавачаны не прызнаў сваёй віны. Яму пагражае 10 гадоў турмы за злачынствы супраць Польскага народа. Працэс будзе разглядацца ў судзе ў Лодзі.
Гэта не першы падобны працэс ў сучасная Польшчы. Нядаўна суд асудзіў на 3 гады турмы былога следчага камуністычнай Службы бяспекі за катаванні ў 1951–1952 гадах моладзі з патрыятычнай арганізацыі "Арляты".