У Кракаве накрыты самы вялікі калядны стол у Еўропе
У межах акцыі «Каляды для людзей у нястачы» прыгатаваныя 200 тысяч варэнікаў, некалькі тысяч літраў баршчу і капусты з грыбамі.
На галоўным кракаўскім пляцы 21 сьнежня накрыты самы вялікі, па словах арганізатараў, калядны стол у Эўропе. На стале зьявілася каля 200 тысяч варэнікаў, некалькі тысяч літраў баршчу і капусты з грыбамі.
Самы доўгі калядны стол накрыты з нагоды акцыі «Каляды для людзей у нястачы», арганізаванай рэстаратарам і філянтропам Янам Касьцюшкам ужо 18-ы раз. Штогод на Каляды ў Кракаў
зьязджаюцца ўбогяй з усёй Польшчы. Летась было раздадзена больш за 50 тысяч порцый калядных страў.
У падрыхтоўцы пачастунку для бедных прынялі ўдзел больш за 100 валянтэраў. Па словах арганізатараў, гарачых страў сёньня хопіць усім.
Таксама ў межах акцыі жыхары Кракава зьбіраюць для ўбогіх прадукты з працяглым тэрмінам захоўваньня, за што ў падзяку атрымліваюць пакеты зь яблыкамі.
Акцыя «Каляды для людзей у нястачы» была арганізаваная ўпершыню ў 1996 годзе і з тае пары стала адной з калядных традыцый кракаўскага Рынку.