У Гродне парад Дзядоў Марозаў прайшоў з казой і лімузінам (фота, відэа)
Галоўныя казачныя героі ехалі на джыпе, а перад імі на лімузіне — каза з капустай.
![parad_gr_1_1_.jpg parad_gr_1_1_.jpg](/img/v1/news/full/parad_gr_1_1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Штогадовы парад Дзядоў Марозаў прайшоў у Гродне 20 снежня. Святочны рытуал ўключэння навагодняй ілюмінацыі пачалі на Савецкай плошчы. Да пачатку шэсця тут сабралася вялікая колькасць гродзенцаў са сваімі дзецьмі. Ужо ў цемры агні на ёлцы запаліліся першымі ў горадзе.
Далей па цэнтральнай вуліцы каля 300 Дзядоў Марозаў і Снягурак ў суправаджэнні аркестра і натоўпу гараджан накіраваліся да асноўнага месца свята — на плошчу Леніна.
Ачолілі калону галоўныя персанажы на джыпе, за якімі ехаў сімвал 2015 года — каза на лімузіне. А ўсіх астатніх казачных удзельнікаў параду ўзначальваў Дзед Мароз на сігвее. Пасля таго, як елка зазіхацела і тут, на плошчы пачалося прадстаўленне, дзе розныя казачныя героі забаўлялі гараджан гульнямі і танцамі.
![http://euroradio.by/files/field/image/2014/12/parad_gr_2.jpg parad_gr_2.jpg](http://euroradio.by/files/field/image/2014/12/parad_gr_2.jpg)
![http://euroradio.by/files/field/image/2014/12/parad_gr_3.jpg parad_gr_3.jpg](http://euroradio.by/files/field/image/2014/12/parad_gr_3.jpg)
![http://euroradio.by/files/field/image/2014/12/parad_gr_4.jpg parad_gr_4.jpg](http://euroradio.by/files/field/image/2014/12/parad_gr_4.jpg)
![http://euroradio.by/files/field/image/2014/12/parad_gr_5.jpg parad_gr_5.jpg](http://euroradio.by/files/field/image/2014/12/parad_gr_5.jpg)
![http://euroradio.by/files/field/image/2014/12/parad_gr_6.jpg parad_gr_6.jpg](http://euroradio.by/files/field/image/2014/12/parad_gr_6.jpg)