Прадстаўнік ЕС выказаўся да гадавіны выбараў у Беларусі
ЕС працягне падтрымліваць Беларусь.
Прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жозеп Барэль выступіў з заявай, прымеркаванай да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
— 9 жніўня 2020 года надзеі народа Беларусі на абранне легітымнага лідара краіны былі жорстка разбітыя.
З тых часоў народ Беларусі няспынна і мужна змагаецца за павагу правоў чалавека і фундаментальных свабод.
Ён заклікае да новых, дэмакратычных выбараў. Ён мірна пратэстуе ў той час, калі рэжым Лукашэнкі ігнаруе вяршэнства права і міжнародныя абавязальніцтвы Беларусі і абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека.
ЕС працягне падтрымліваць дэмакратычную, незалежную, суверэнную, квітнеючую і стабільную Беларусь. Галасы і волю народа Беларусі не атрымаецца заглушыць.