Латвійскія памежнікі затрымалі 38 мігрантаў на мяжы з Беларуссю
Латвійскія памежнікі затрымалі 38 мігрантаў на беларуска-латвійскай мяжы. У пятніцу было затрымлена 28, а ў чацвер усяго пяць чалавек.

Раней Латвія ўзмацніла мяжу з Беларуссю, баючыся мігрантаў, якія могуць паспрабаваць яе перасекчы з беларускага боку. Латвійскія ўлады запрасілі дапамогу ў агенцтве Еўрапейскага саюза па бяспецы знешніх межаў Frontex, паведамляе «Еўрарадыё».