Прэйгерман: Адмена аўтаноміі радыкалізуе супрацьстаянне
Урад Іспаніі мае намер скарыстацца 155-м артыкулам Канстытуцыі, які дазваляе прыпыніць паўнамоцтвы мясцовага кіраўніцтва Каталоніі і ўвесці знешняе кіраванне ў рэгіёне.
Фактычна гэта будзе азначаць адмену аўтаноміі іспанскага рэгіёна.
Разглядаць пытанне ўрад Іспаніі будзе 21 кастрычніка на адмысловым
пасяджэнні.
Мэта скасавання аўтаноміі Каталоніі — «аднаўленне канстытуцыйнага парадку». Але вынік Мадрыд можа атрымаць іншы, мяркуе кіраўнік «Ліберальнага клуба» Яўген Прэйгерман.
Прэйгерман:«Гэта шлях да эскалацыі. Бо сіла з аднаго боку выклікае праяўленне сілы з іншага боку. Таму можна чакаць, што градус супрацьстаяння ўзрасце. Гэта могуць быць і пратэсты ў розных формах — мірных і не мірных. Гэта могуць быць і нейкія тэрарыстычныя акты. Зразумела, пакуль Каталонія — гэта не краіна баскаў, дзе праз тэрарызм сепаратысты імкнуліся адстойваць свае аргументы. Але ў сучасным свеце чакаць можна ўсяго чаго заўгодна».
З іншага боку, кажа беларускі палітолаг, рашэнне Мадрыда і эскалацыя сітуацыі дапаможа высветліць, наколькі глыбокія карані ў імкнення да незалежнасці ў жыхароў Каталоніі. Па словах Прэйгермана, шмат хто з жыхароў рэгіёна не хоча аддзялення ад Іспаніі.
Паводле Еўрарадыё