Замест незалежнасці — страта аўтаноміі?

Урад Іспаніі мае намер упершыню ў гісторыі краіны прымяніць 155-ы артыкул іспанскай канстытуцыі і пазбавіць Каталонію статусу аўтаномнай правінцыі.

755084032181402_9aipl.jpg

Апазіцыя, якая выступае супраць незалежнасці Каталоніі, падзялілася па пытанні прыняцця такой меры. У той час, як у партыі «Падэмас» лічаць такі крок контрпрадуктыўным, сацыялісты гатовыя яго падтрымаць

Хасэ Луіс Абалос, прадстаўнік Сацпартыі, адзначыў: «З нашага пункту гледжання, гаворка ідзе пра імкненне да пошуку пэўнасці і бяспекі. І, вядома, гэтая мера павінна быць абмежаванай і кароткай, а яе канчатковай мэтай павінна стаць аднаўленне дэмакратычнай нармальнасці, функцыянаванне інстытутаў і, у прыватнасці, захаванне каталонскага самакіравання».

Пабла Іглесіяс, лідар «Падэмас» лічыць: «Ужыванне 155-га артыкулу выводзіць нашу краіну з прававога поля. Лічу гэта дзеяннем, адваротным пошуку рашэння. Рашэнні павінны прымацца ўзгоднена, узнікаць у выніку дыялогу. Прымяненне 155-га артыкула не прымусіць каталонцаў змяніць свае погляды ».

Рашэнне адносна пазбаўлення Каталоніі статусу аўтаноміі будзе прынята саветам міністраў краіны ў суботу.

Паводле euronews.com