Прэм'ер Польшчы: з-за эскалацыі ў Газе «ісламскія баевікі» мігруюць у Еўропу

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў у чацвер, што ў выніку агрэсіі ХАМАС супраць Ізраіля сярод мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўропу, будуць «ісламскія баевікі».

Фота: podtail.com

Фота: podtail.com

Праз Польшчу праходзіць адзін з маршрутаў, па якіх бежанцы трапляюць у ЕС.  Напярэдадні выбараў 15 кастрычніка польскія палітыкі спаборнічаюць, хто з іх паабяцае лепш абараніць польскія сем'і ад «пагрозы звонку».

Паводле польскага прэм’ера, вайна на Блізкім Усходзе нясе вялікую небяспеку для ўсіх палякаў, бо «Польшчы пагражае масавая хваля міграцыі». Пра гэта піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Onet.

«Сённяшні міграцыйны пакт, як мы ўжо без усялякіх сумневаў ведаем пасля маіх апошніх сустрэч у Еўрапейскай радзе, прадугледжвае нелегальную іміграцыю і размеркаванне нелегальных імігрантаў па ўсіх краінах-чальцах ЕС», — сказаў ён.

Маравецкі дадаў, што сярод мігрантаў «будуць сотні тысяч маладых людзей, сярод якіх будуць як ісламскія баевікі, так і тэрарысты».

Так мігранты сталі фактарам, які можа вызначыць пераможцу выбараў у Польшчы

«Гэтага не пазбегнуць», — рэзюмаваў ён.


Глядзіце таксама

Польшча разам з Венгрыяй выступіла супраць пагаднення Еўрасаюза аб сістэме квот паміж краінамі-сябрамі на перасяленне нелегальных мігрантаў, якіх усё больш прыбывае ў Еўропу.

Нягледзячы на высокую інфляцыю, крызіс у ахове здароўя і ваенную агрэсію Расіі, адной з галоўных тэм парламенцкай кампаніі 2023 года ў Польшчы зноў стала міграцыя. 

У 2023 годзе Польшча стала лідарам у ЕС па колькасці новых відаў на жыхарства для грамадзян трэціх краін.

Пытанне міграцыі, як вядома, з'яўляецца адным з пытанняў, якія выносяцца на рэферэндум, што пройдзе 15 кастрычніка — паралельна з парламенцкімі выбарамі, дзе кіруючая партыя «Права і справядлівасць», вядомая сваёй антыміграцыйнай рыторыкай, можа страціць уплыў.