Расія. Камуністы не п’юць “Тэўтонскі ордэн”

Калінінградскае аддзяленне КПРФ абурылася з’яўленнем у рэгіёне новай маркі каньяку «Тэўтонскі Ордэн». Камуністам не спадабалася назва алкагольнага напою, які разліваецца на адным з мясцовых заводаў. Першы сакратар рэгіянальнага камітэта, дэпутат Абласной думы Ігар Рэвін выступіў з адмысловай заявай па гэтай незвычайнай праблеме. «У нас Тэўтонскі ордэн асацыюецца з ворагамі. З імі ж біўся Аляксандр Неўскі. Гэта ўсё адно, што выпускаць каньяк «Візіт Гітлера ў Кёнігсберг», — заявіў лідэр мясцовых камуністаў.

Калінінградскае аддзяленне КПРФ абурылася з’яўленнем у рэгіёне новай маркі каньяку «Тэўтонскі Ордэн». Камуністам не спадабалася назва алкагольнага напою, які разліваецца на адным з мясцовых заводаў. Першы сакратар рэгіянальнага камітэта, дэпутат Абласной думы Ігар Рэвін выступіў з адмысловай заявай па гэтай незвычайнай праблеме. «У нас Тэўтонскі ордэн асацыюецца з ворагамі. З імі ж біўся Аляксандр Неўскі. Гэта ўсё адно, што выпускаць каньяк «Візіт Гітлера ў Кёнігсберг», — заявіў лідэр мясцовых камуністаў. У калінінградскім аддзяленні КПРФ традыцыйна непрыязна ставяцца да спроб улад і камерсантаў выкарыстоўваць элементы нямецкай гісторыі рэгіёна. Для барацьбы з анямечваннем калінінградскія левыя ўвесну 2008 года стварылі грамадскі рух, які выступае супраць ідэі аднаўлення ў абласным цэнтры тэўтонскага каралеўскага замка і пратэстуе супраць вяртання Калінінграду гістарычнай назвы Кёнігсберг.