Расейцы уключылі Грунвальдскую бітву у спіс сваіх вайсковых перамог

Расійскі сайт История.рф называе 25 ліпеня 1410 года — дзень Грунвальдскай бітвы — «памятнай датай ваеннай гісторыі айчыны» і расказвае пра надзвычайную мужнасць расійскіх войскаў падчас бітвы. 



hrunvald1.jpg

У размешчаным на сайце кароткім роліку распавядаецца, што аб’яднаныя сілы рускіх, літоўцаў, чэхаў і палякаў перамаглі Тэўтонскі ордэн, спыніўшы яго ціск на Усход. «Асаблівую стойкасць праявілі рускія палкі», падкрэсліваюць аўтары роліка.
Далей прыводзяцца вытрымкі з гістарычных прац, каб апісаць склад войскаў і прыкладны ход бітвы. У іх сцвярджаецца, што ўдзел у бітве прынялі 43 рускія харугвы, а мужныя смаленскія палкі, у адрозненні ад нібыта адступіўшых літоўскіх, не далі крыжакам зайсці ў тыл.
Сам рэсурс створаны пад эгідай расійскага міністэрства культуры. Сцвярджаецца, што сайт павінен «прадставіць дакладную і максімальна поўную інфармацыю пра мінулае нашай краіны на аснове дзеючых рэсурсаў сеціва (адабраных экспертамі ў рамках праекта «Чысты інтэрнэт»)».


nn.by