Расійскі «гуманітарны канвой» накіраваўся з Варонежа ў Луганск

Расійскі «гуманітарны канвой» пераначаваў на ваенным палігоне ў Варонежы і ў чацвер раніцай адправіўся ў напрамку Луганска.



humanitarny_kanvoj.jpg

Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press.
Паводле паведамлення, калона мае намер перасячы ўкраінскую мяжу ў месцы, якое кантралюецца баевікамі.
Агенцтва адзначае, што такім чынам Расія праігнаравала папярэднюю дамоўленасць што грузавікі прыбудуць у пункт пропуску ў Харкаўскай вобласці, падкантрольны украінскім сілам, дзе іх маглі б праінспектаваць прадстаўнікі Чырвонага крыжа.
pravda.com.ua