Украінская частка міжнароднай гуманітарнай дапамогі адправілася ў Луганск

Згодна з даручэннем Прэзідэнта Кабінету Міністраў, раніцай у чацвер з Кіева, Харкава і Днепрапятроўска ў Луганск адправілася ўкраінская гуманітарная дапамога.



humanitarnaya_dapamoha.jpg

У Луганскую вобласць накіроўваюцца 75 грузавікоў з 800 тонамі гуманітарнага грузу. 
Выезд калоны з Кіева суправаджала Упаўнаважаны Прэзідэнта па ўрэгуляванні сітуацыі на Усходзе Ірына Герашчанка.
Па словах І.Герашчанкі, украінская ўлада робіць усё магчымае для таго, каб дапамога дайшла да Луганска.
Адказваючы на пытанні журналістаў, І. Герашчанка заявіла, што галоўная праблема — бяспечная дастаўка гэтага грузу. Украінскія ўлады гарантуюць поўную бяспеку праходжання грузу на тэрыторыі Украіны, але застаецца пад пытаннем небяспека яго праходжання па тэрыторыі, якую кантралююць баевікі, адзначыла Упаўнаважаны Прэзідэнта. 
Чакаецца, што першыя машыны ўжо сёння прыбудуць на месца прызначэння. Груз будзе перададзены Чырвонаму Крыжу як украінская частка міжнароднай гуманітарнай місіі.
president.gov.ua