Вярхоўная Рада падтрымала законы пра санкцыі і люстрацыю

Прэм'ер-міністр Украіны назваў галасаванне «гістарычным».



lustracyja.jpg

Вярхоўная Рада ў другім чытанні адобрыла ўрадавы законапраект №4453а аб увядзенні санкцый за падтрымку і фінансаванне тэрарызму ва Украіне. За яго прагаласавалі 244 народныя дэпутаты.
Згодна з дакументам, спецыяльныя эканамічныя і іншыя абмежавальныя меры будуць прымяняцца з боку Украіны ў дачыненні да замежнай дзяржавы, замежнай юрыдычнай або фiзiчнай асобы, юрыдычных асоб нерэзідэнтаў. Закон не будзе тычыцца грамадзян Украіны.
Санкцыі будуць зацвярджацца пастановай РНБА і ўводзіцца ўказам прэзідэнта, за выключэннем санкцый, якія тычацца міжнародных дамоваў - такія пастановы прымае Вярхоўная Рада.
Пры гэтым, прадстаўляючы гэты законапраект пры паўторным чытанні, прэм'ер Арсень Яцэнюк удакладніў, што сам законапраект быў дапрацаваны. З яго былі выключаныя некаторыя спрэчныя моманты, такія, як абмежаванне паштовай сувязі, спыненне тэлетрансляцый, закрыццё СМІ.
Таксама сёння народныя дэпутаты большасцю галасоў у першым чытанні падтрымалі ўрадавы законапраект №4359а «Аб ачышчэнні ўлады». Адпаведную пастанову падтрымалі 252 парламентарыі, пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў.
Згодна з тлумачальнай запіскай да дакумента, законапраектам уводзіцца правядзенне праверак пры развязанні пытання аб магчымым прызначэнні грамадзян на пасады ў органах улады.
Паводле ўкраінскіх СМІ