«Роснефть» просіць у Расіі больш за $40 мільярдаў з-за санкцыяў

Кампанія «Роснефть» просіць пазычыць ёй з фонду нацыянальнага дабрабыту 1,5 трыльёна расійскіх рублёў.



sieczyn.jpg

Прэзідэнт «Роснефті» Ігар Сечын
Прэзідэнт «Роснефті» Ігар Сечын звярнуўся ва ўрад з просьбай аб фінансавай дапамозе, пішуць расійскія «Ведомости» са спасылкай на «чалавека з нафтавай галіны і чацвярых федэральных чыноўнікаў». Гэта ж вынікае з ліста ад 12 жніўня намесніка міністра эканамічнага развіцця Алега Фамічова ў Мінэнерга. У лісце Міністэрства эканамічнага развіцця па даручэнні старшыні ўрада Дзмітрыя Мядзьведзева аналізуе прапановы Сечына.
Прадстаўнік урада ад афіцыйных каментароў адмовіўся, запыт у Мінэканамразвіцця застаўся без адказу. Прэс-служба «Роснефти» каментароў па сутнасьці не прадставіла.
Сечын прапануе пяць спосабаў падтрымкі кампаніі, вынікае з ліста Фамічова. Самы дарагі для дзяржавы — выкуп за кошт фонду нацыянальнага дабрабыту новых аблігацый кампаніі на 1,5 трыльёна рублёў.
Неабходнасць такой дапамогі Сечын у лісце тлумачыць уведзенымі супраць кампаніі санкцыямі ЗША, распавядаюць суразмоўцы выдання «Ведомости».
19 ліпеня Мінфін ЗША забараніў амерыканскім кампаніям, банкам і грамадзянам, а таксама ўсім, хто вядзе аперацыі праз ЗША, прадстаўляць «Роснефти», «Новатеку» «Газпромбанку» і «Внешэкономбанку» крэдыты і пазыкі больш, чым на 90 дзён, а таксама акцыянернае фінансаванне. Хоць санкцыі, якія абмяжоўваюць прыцягненне доўгатэрміновага фінансавання, увялі толькі ЗША, еўрапейскія банкі і інвэстары дэ-факта да іх далучыліся, бо многія з іх працуюць на амерыканскім рынку і не хочуць праблем з уладамі ЗША, тлумачыў супрацоўнік апарата ўраду Расіі.
Чысты доўг кампаніі «Роснефть» на канец чэрвеня складаў як раз 1,5 трыльёна рублёў (каля $ 44,5 мільярда даляраў).
svaboda.org