Расія. Палітычны канал для дзяцей
Інфармагенцтва ТАСС атрымае дзяржсубсідыі на стварэнне палітычнага канала для дзяцей.
Урад прапанаваў вылучыць ІТАР-ТАСС субсідыю на стварэнне канала грамадска-палітычнага накірунку, што будзе арыентаваны на дзяцей. Грошы будуць пераразмеркаваны з выдаткаў, якія плануюцца на вышэйшую адукацыю.
Прапанова аб выдзяленні «Інфармацыйнамі тэлеграфнаму агенцтву» (ІТАР-ТАСС) дадатковых субсідый на 210 мільёнаў расійскіх рублёў утрымліваецца ў апублікаваных папраўках у праект бюджэту на 2018–2020 гады, што падрыхтаваныя ўрадам да другога чытання дакумента. Фінансаванне размеркавана на роўныя часткі — па 70 мільёнаў рублёў штогод, паведамляе РБК.
Паводле апісання, субсідыі будуць накіраваны на «фінансавае забеспячэнне стварэння і арганізацыйна-тэхнічнае суправаджэнне спецыялізаванага канала грамадска-палітычнага накірунку, арыентаванай на дзяцей ва ўзросце 8–16 гадоў».
У праекце бюджэту, прынятым у першым чытанні, прадугледжвалася, што ў 2018 годзе ТАСС атрымае з бюджэту субсідыі на суму 1,96 мільярда рублёў і па 1,94 мільярда рублёў у 2019 і 2020 гадах.У якасці крыніцы дадатковых субсідый у праекце пазначана, што грошы будуць пераразмеркаваны з падраздзела "Вышэйшая адукацыя" раздзела «Адукацыя», з артыкула выдаткаў «Прадастаўленне субсідый бюджэтным, аўтаномным установам і іншым некамерцыйным арганізацыям».