Суд РФ адмовіўся адпусціць Грыба пад хатні арышт

Расійскі суд у Краснадары не захацеў змяніць меру стрымання выкрадзенаму ў Беларусі украінцу Паўлу Грыбу з утрымання ў СІЗА на хатні арышт.

Фота: Максім Марозаў, «Камерсант»

Фота: Максім Марозаў, «Камерсант»

"Суд у Краснадары адхіліў хадайніцтва аб змене меры стрымання украінцу Паўлу Грыбу з утрымання ў СІЗА на хатні арышт", — паведаміў начальнік упраўлення консульскага забеспячэння Дэпартамента консульскай службы МЗС Васіль Кірыліч "Украінскай праўдзе".

 "Пры гэтым Генконсульства Украіны ў Растове-на-Доне выступіла гарантам аплаты арэнды памяшкання Грыбу ў Краснадары", — дадаў ён.

 Кірыліч назваў вынік прагназаваным і дадаў, што рашэнне было загадзя падрыхтаваным, а  судовае пасяджэнне адбылося "імгненна".

 "Гэта сцэнар, апрабаваны адносна ўкраінцаў, асуджаных па палітычных матывах", — дадаў ён.

 "Разбіральніцтва спраў па ўкраінцах у расійскіх судах сведчаць, што права адсутнічае, затое бязмежная сіла палітычнай мэтазгоднасці і жорсткасці", — адзначыў Кірыліч.

 Ён падкрэсліў, што МЗС і ў далейшым мае намер прымяняць "усе магчымыя меры дыпламатычнага ціску на РФ з прыцягненнем партнёраў, міжнародных арганізацый і праваабарончых арганізацый для вызвалення незаконна затрыманых і асуджаных па палітычных матывах украінцаў".