У Кіеве Вечны агонь залілі цэментам

У Кіеве вандалы залілі цэментам мемарыял Вечны агонь. Каля помніка пакінулі 8 пустых вёдзер

Фота: Еспресо.TV

Фота: Еспресо.TV

У Кіеве ў парку Славы вандалы залілі цэментам Вечны агонь. Пра гэта паведамляюць "Вартові.Еспресо".

Раніцай на лінію "102" паступіла паведамленне ад мінака. Ён распавёў, як заўважыў, што Вечны агонь заліты цэментам.

Паліцыя, якая прыбыла на месца падзей, выявіла, што агонь сапраўды залілі цэментам, а каля яго невядомыя пакінулі яшчэ 8 вёдзер.


Цяпер праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці інцыдэнту. Яго прычыны да гэтага часу невядомыя.

Паводле 112.ua

Фота: Еспресо.TV