Украінца Паўла Грыба ў РФ будуць судзіць па скайпе
Паўла Грыба не прывязуць на судовае пасяджэнне. Апеляцыйны суд будзе праходзіць у рэжыме відэаканферэнцыі.
19-гадовы
ўкраінец Павел Грыб, які быў выкрадзены на тэрыторыі Беларусі і цяпер утрымліваецца
ў зняволенні ў Расіі, будзе адсутнічаць на судовым пасяджэнні ў аўторак, 7
лістапада.
Пра гэта ў панядзелак, 6 лістапада, паведамляе “Громадське” са спасылкай на бацьку выкрадзенага Ігара Грыба.
Паводле яго слоў, Павел выйдзе на сувязь па скайпе.
"Гэта будзе апеляцыйны суд, на жаль, ён будзе праходзіць у рэжыме відэаканферэнцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам РФ, як нам паведаміў расійскі адвакат Андрэй Сабінін, у суд Паўла не прывязуць", — паведаміў ён.
Ігар Грыб адзначыў, што на судовае пасяджэнне паедуць журналісты і сваякі. Паводле яго слоў, расійскі бок за 2 месяцы так і не здолеў даць дазвол на наведванне сваякамі Паўла."Дазвол да гэтага часу мы не атрымалі", — сказаў Ігар Грыб.
Ён таксама паведаміў, што пра стан здароўя яго сына зараз нічога не вядома, бо лекараў да ўкраінца не пусцілі.
«На жаль, нічога не вядома, бо лекараў, якія ездзілі туды, не дапусцілі, лекі не даюць. Пачалі даваць лекі, якія Паўлу шкодныя, ад якіх ён стаў горш сябе адчуваць. На гэтую заяву, што ён зрабіў, што яму ад гэтага лекі дрэнна, прадстаўнік следчага ізалятара заявіў, што расцэньваць адмову ад гэтых лекаў як парушэнне рэжыму. Разумееце, гэта выключныя здзекі і бесчалавечнае стаўленне да нашых грамадзян», — сказаў Ігар Грыб .
Па дадзеных СМІ, судовае пасяджэнне па справе Паўла Грыба адбудзецца ў аўторак, 7 лістапада.
Раней паведамлялася, што ў расійскім Краснадары 19-гадовага ўкраінца Паўла Грыба арыштавалі на два месяцы — да 17 кастрычніка.
Паводле korrespondent.net, hromadskeradio.org