Расія выкрадае з Украіны скіфскае золата
Крадзяжам папярэднічаюць допыты музейных супрацоўнікаў і пагрозы.

Расследавальнікі зразумелі заканамернасць у крадзяжах каштоўнасцяў Украіны Расіяй. Больш за ўсё яе цікавіць скіфскае золата.
The Guardian піша, што Расія наўмысна вывозіць з Украіны пэўныя карціны і ўпрыгожанні. Па даных навукоўцаў, крадзяжом і кантрабандай займаецца спецыяльная група. З пачатку вайны за крадзяжамі і знішчэннем культурных каштоўнасцяў Украіны сачыла лабараторыя ў амерыканскім штаце Вірджынія.
Навукоўцам пакуль цяжка зразумець матывы Расіі. Скіфскае золата магло стаць мэтай як з-за яго кошту, так і з-за культурнага значэння. Як правіла, крадзяжам папярэднічаюць допыты музейных супрацоўнікаў, якія суправаджаюцца пагрозамі.