Расійскі гурт «Ногу Свело!» выпусціў кліп «Украіна»
Кранальная песня пра людзей і вайну.
У расійскага гурта «Ногу Свело!» выйшаў кліп «Украіна». Гэта кранальная песня пра людзей і вайну.
Прэм'ера кліпа адбываецца ў «Дзень Расіі», што сімвалічна. Цалкам відэа можна пабачыць на ютуб-канале гурта.
Лідар «Ногу Свело!» Макс Пакроўскі — украінец па матчынай лініі. Яго сваякі жывуць у Днепрапятроўскай вобласці.