Генпракуратура Украіны падлічыла, колькі дзяцей загінула за час вайны

Гэтыя даныя не канчатковыя, падкрэсліваюць ва Украіне.

153197_1_large.jpg

З пачатку вайны ва Украіне загінулі 287 дзяцей, больш за 508 паранены, паведамляе ўкраінская генпракуратура ў традыцыйнай зводцы.
Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў Данецкай, Харкаўскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Луганскай, Херсонскай, Мікалаеўскай і Запарожскай абласцях.
Гэтыя даныя не канчатковыя, падкрэсліваюць ва Украіне: у многіх рэгіёнах, дзе працягваюцца баявыя дзеянні, і на акупаваных тэрыторыях падлік зараз немагчымы.
З-за бамбардзіровак і абстрэлаў пашкоджана больш за 1970 навучальных устаноў, 194 з іх разбураны поўнасцю.
ААН у канцы траўня паведамляла аб 3974 загінулых мірных жыхарах у выніку расійскай агрэсіі, у тым ліку 259 дзецях.