Расія ўпершыню адмовіла Прыднястроўю ў фінансавай дапамозе
Расія ўпершыню не выдзеліла Прыднястроўю фінансавую дапамогу памерам 100 млн долараў.

Пра гэта ў панядзелак, 26 студзеня, піша «Независимая газета», спасылаючыся на крыніцу ў Вярхоўным савеце Прыднястроўя.
Сродкі, якія Расія адмовілася даць, павінны былі пайсці на пенсіі і на іншыя сацыяльныя выплаты. Суразмоўца газеты распавёў, што «ў Маскве выказалі незадаволенасць з нагоды чартарных
рэйсаў, якімі лётае прэзідэнт Прыднястроўя Яўген Шаўчук, і спаслаліся на эканамічныя цяжкасці ў самой Расіі».
Эканоміка Прыднястроўя, як піша выданне, знаходзіцца ў крытычным стане. Прыднястроўе вінна Расіі за газ пяць мільярдаў даляраў.
Электраэнергія, якая паступае на мясцовыя заводы, ідзе з Малдаўскай ДРЭС, у якой расійскі ўласнік.
tvrain.ru