Reuters: у Кітаі знік прэзідэнт Інтэрпола Мэн Хунвэй
Французская паліцыя пачала расследаванне знікнення ў Кітаі прэзідэнта Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (Інтэрполу) Мэна Хунвэя. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў паліцыі.
Аб знікненні паведаміла жонка Хунвэй, якая жыве ў французскім горадзе Ліён, дзе знаходзіцца штаб-кватэра арганізацыі. Паводле яе слоў, ён з'ехаў у Кітай у канцы верасня, і пасля сувязь з ім была перапыненая. Агенцтва не змагло аператыўна звязацца з прэс-службай Інтэрпола.
Мэн Хунвэй стаў прэзідэнтам Інтэрпола ў лістападзе 2016 года (тэрмін паўнамоцтваў заканчваецца ў 2020 годзе). Да гэтага ён быў намеснікам міністра грамадскай бяспекі Кітая, а таксама дырэктарам кітайскай Берагавой аховы і намеснікам кіраўніка Дзяржаўнага ўпраўлення Кітая па пытаннях акіяна.
Паводле novayagazeta.ru